Задавальненне
Задавальненне (здавальненне) — пазітыўна афарбаваная эмоцыя, якая мае месца пры задаволенні адной або некалькіх патрэбаў. Антонімамі задавальнення ёсць пакута і боль. Паняцце задавальнення ў філасофіі блізкае шчасцю. З пункту гледжання навукі пад задавальненнем маюць на ўвазе тактыльныя пачуцці, якія кантралююцца пэўнай часткай галаўнога мозгу і ствараюць пазітыўны эмацыйны фон.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Happiness_held_is_the_seed%3B_happiness_shared_is_the_flower.jpg/200px-Happiness_held_is_the_seed%3B_happiness_shared_is_the_flower.jpg)