Задняпроўскі пасад
Задняпроўскі пасад — гістарычны раён Магілёва, быў адным з буйнейшых у горадзе, складаўся з Троіцкай і Лупалаўскай сотняў, якія асобныя даследчыкі лічаць самастойнымі пасадамі, аднак пісьмовымі крыніцамі XVII ст. гэта не пацверджана. Даследаваны слаба. Большая частка тэрыторыі была знішчана будаўнічымі кар’ерамі 1970—1980-х гг. Культурны пласт XVI—XVIII стст. ад 0,5 да 1,2 м. На мацерыку зафіксавана кераміка XV ст. Тут існавалі Ганчарныя, Алейніцкая і Рэзніцкая вуліцы, што дазваляе меркаваць пра размяшчэнне карпарацый майстроў вышэйзгаданых спецыяльнасцей у гэтай частцы горада. Прыходскія цэрквы: драўляная Троіцкая (заснаваная ў XVI ст.) і Петрапаўлаўская (драўляная 1663, мураваная каля 1769).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Mahilo%C5%AD%2C_Dniapro%C5%ADski_most-Traje%C4%8D%C4%8Da._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%94%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0_%281918%29_%282%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_Dniapro%C5%ADski_most-Traje%C4%8D%C4%8Da._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%94%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0_%281918%29_%282%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%281835%29._%D0%97%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4.jpg/220px-Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%281835%29._%D0%97%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Mahilo%C5%AD%2C_%C5%81upa%C5%82ava-Traje%C4%8D%C4%8Da._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9B%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0_%281941-44%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_%C5%81upa%C5%82ava-Traje%C4%8D%C4%8Da._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9B%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0_%281941-44%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B_XVII_%D1%81%D1%82.svg/220px-%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B_XVII_%D1%81%D1%82.svg.png)
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх