Заклятыя скарбы

беларускі інтэрнэт-серыял

«Закля́тыя ска́рбы» — беларускі незалежны серыял у жанры хорар, першы сезон якога пабачыў свет у 2017 годзе ў сетцы Інтэрнэт[1][2]. Серыял абыгрывае беларускія легенды і павер’і ў сучаснай інтэрпрэтацыі[3].

Заклятыя скарбы
Жанр трылер
У ролях Аляксандр Кулінковіч
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 2
Вытворчасць
Працягласць серыі 12 хв.
Трансляцыя
На экранах 27 красавіка 2017

Серыі правіць

Галаву складзеш правіць

Бацька з сынам пайшлі на паляванне. Нечакана ў лесе пачалі адбывацца дзіўныя рэчы, і, як аказалася, нездарма — дзесьці тут ляжыць скарб, і мужчыны вырашаюць яго знайсці і забраць. Але ўсё мае сваю страшную цану.

Акцёр Роля
Васіль Бойдак
Аляксандр Кулінковіч

Кадук правіць

Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. I прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.

Акцёр Роля
Аляксандр Яфрэмаў
Максім Карастылёў
Наталля Бараноўская
Дзмітрый Крывагуз

Здымачная група правіць

  • рэжысёр — Сяргей Аўсянік
  • сцэнарый — Сяргей Аўсянік, Дзмітрый Шкрадзюк
  • прадзюсар — Сяргей Аўсянік
  • аператар — Павел Скакун
  • кампазітар — Алёна Лях-Тарасава
  • мастак — Філіп Лагуновіч-Чарапко
  • мантаж — Максім Аляксеенка

Зноскі

  1. "Стартаваў першы беларускі вэб-серыял жахаў «Заклятыя скарбы» ВІДЭА". «Наша Ніва». 28 красавіка 2017. Праверана 2024-02-10.
  2. Грынеўскі, Улад. "«Заклятыя скарбы» – першы беларускі веб-серыял жахаў". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-12-29.
  3. «Заклятыя Скарбы». 1 серия, «Галаву Складзеш» (руск.). Белорусский блог Shakal.Today. Праверана 29 снежня 2019.

Спасылкі правіць