Закон Ачэрба — італьянскі выбарчы закон 18 лістапада 1923 года, прапанаваны баронам Джакама Ачэрба і праведзены праз італьянскі парламент.

Джакама Ачэрба

Згодна з Законам Ачэрба, партыя, якая атрымала першае месца на выбарах і не менш за 25 % сапраўдных галасоў, атрымлівала 66 % месцаў у парламенце. Астатнія мандаты размяркоўваліся паміж астатнімі партыямі згодна прапарцыйнай сістэме[1]. На практыцы закон замацаваў цяперашнюю ўладу фашысцкай партыі.

На выбарах 1924 года, праведзеных згодна з новым законам, Беніта Мусаліні атрымаў лаяльны парламент, што спрыяла ўсталяванню яго дыктатуры. Аднак, фашысты і іх саюзнікі дамагліся на выбарах падтрымкі 2/3 выбаршчыкаў, што дало б ім 2/3 месцаў у парламенце і пры старой рэдакцыі закона.

Італьянская сацыялістычная партыя не прызнала прыняцце закона і не ўдзельнічала ва ўрадзе, што дало Мусаліні яшчэ большую свабоду дзеянняў. Апазіцыйныя дэпутаты сфармавалі так званы Авенцінскі блок і адмовіліся ўдзельнічаць у працы парламента, чым фактычна зрабілі яго аднастайна фашысцкім. Пазней шэраг кіраўнікоў сацыялістаў уключаючы Джакама Матэаці былі забітыя фашысцкімі агентамі.

Зноскі правіць

  1. Boffa, Federico Italy and the Antitrust Law: an Efficient Delay?. — 2004. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Архіваваная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 17 сакавіка 2010.

Гл. таксама правіць