Залессе (курганны могільнік)

Забор’е  — курганны могільнік каля вёскі Залессе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля ўезду ў вёску з боку в. Зубкі, абапал дарогі, у хвойніку.

Апісанне правіць

5 насыпаў добрай захаванасці, вышынёю 1-1,5 м, дыяметрам 6-10 м. Выявіў у канцы XIX стагоддзя Ф. В. Пакроўскі, даследавалі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Знойдзены бронзавыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, жалезныя нажы і інш. Належаў усходнім славянам.

Матэрыялы раскопак 1938 года захоўваюцца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі Літоўскай Рэспублікі.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.