Замак Камарк — французскі замак, які пабудаваны на камяністым агаленні ў даліне ракі Бёнь у Дардоні, у камуне Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірэй. Тут размешчаны сярэднявечны каструм (ваенны лагер), які аб’ядноўвае ў сабе агароджу, замак, капліцу і шляхецкія дамы. Пячора Камарк знаходзіцца ўнізе, непасрэдна над крэпасцю.

Славутасць
Замак Камарк
44°56′30″ пн. ш. 1°06′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання XII стагоддзе
Сайт commarque.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца насупраць замка Ласёль, размешчанага на другім беразе Бёня і які ў Сярэднявеччы быў акупаваны англічанамі.

Дарога да замка ідзе па камяністай сцежцы, потым патрабуецаа прайсці каля 600 метраў праз лес. Шлях да замку настолькі цяжкі, што яму дадзена мянушка «Забытая крэпасць».

2 верасня 1943 года замку быў наданы афіцыйны статус помніка гісторыі Францыі[2][3][4].

Зноскі правіць