Замак Святога Георгія

Замак Святога Георгія (парт.: Castelo de São Jorge) — крэпасць у межах Лісабона, гістарычнае ядро горада. Замак размешчаны на высокім узгорку і бачны практычна з любой кропкі горада. Месца, на якім стаіць замак, было ўмацавана са старажытнасці і служыла крэпасцю рымлянам, вестготам, а потым і маўрам. Да таго як першы кароль Партугаліі Афонсу Энрыкеш пры дапамозе крыжакоў захапіў замак у 1147, тут размяшчалася рэзідэнцыя маўрытанскага эміра. Гістарычны Лісабон у маўрытанскі перыяд развіваўся на стромкім схіле паміж замкам Святога Георгія і Тэжу, пазней гэты раён атрымаў імя Алфама. Культ святога Георгія прыйшоў у Партугалію пасля заключэння Віндзорскага дагавора: Георгій Пераможца лічыцца заступнікам Англіі. Замак заставаўся каралеўскай рэзідэнцыяй датуль, пакуль у XVI стагоддзі на плошчы Камерцыі не быў пабудаваны палац Рыбейра, пасля разбураны Лісабонскім землетрасеннем.[2]

Славутасць
Замак Святога Георгія
Castelo Sao Jorge Lisboa 1.JPG
38°42′50″ пн. ш. 9°07′59,90″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт castelodesaojorge.pt
Commons-logo.svg Замак Святога Георгія на Вікісховішчы

Зноскі