Замок Сюры (яп.: 首里城, Сюры дзё:), [ɕɯɾʲi d͡ʑoː] — замак у Японіі, які быў размешчаны ў раёне Сюры горада Наха прэфектуры Акінава. Адносіўся да тыпу рукюскіх замкаў-свяцілішчаў гусуку.

Славутасць
Замак Сюры
яп.: 首里城
26°13′01″ пн. ш. 127°43′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Ryukyuan architecture[d]
Дата заснавання XIV стагоддзе
Матэрыял Ryukyuan limestone[d] і драўніна
Сайт oki-park.jp/shuri… (англ.)
oki-park.jp/shuri… (яп.)
oki-park.jp/shuri… (кар.)
oki-park.jp/shuri…
oki-park.jp/shuri…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Сюры быў рэзідэнцыяй манархаў у часы існавання Рукюскай дзяржавы. Яго працягласць з поўначы на поўдзень складала 270 м, з захаду на ўсход — 400 м. У праекцыі замак нагадваў авал, акружаны моцнымі каменнымі сценамі. Агульная плошча складала 46,167 м². Знешняя сцяна ўмацаванняў і знешні двор мелі чацвёра арачных брам, унутраныя сцены і двор — восем брам. На тэрыторыі ўнутранага двара размяшчаўся галоўны палац і ўрадавыя будынкі рукюскай дзяржавы. Вядомая ў Японіі цырыманіяльная брама з'яўлялася другой брамай знешняй сцяны ўмацаванняў.

Гісторыя замка правіць

 
Замкавыя сцены і брамы
 
Цырыманіяльная брама Сюрэймон

Дакладная дата ўзвядзення замка Сюри невядомая. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны ў эпоху Санзан (1322-1429). Калі Сё Хасі аб'яднаў тры акінаўскіх княствы і заснаваў каралеўства Рукю, ён у 1429 годзе зрабіў Сюры сваёй рэзідэнцыяй. І Сюры быў каралеўскай рэзідэнцыяй на працягу 450 гадоў. Горад жа, які вырас вакол замка, стаў буйным гандлёвым і культурным цэнтрам. Замак некалькі разоў згараў і аднаўляўся. Ён быў самым прыгожым і велічным будынкам ўсяго архіпелага Рукю.

У 1609 годзе, у валадаранне Сё Нэя, Сюры быў узяты арміяй японскага княства Сацума. Моцна пацярпеў замак і ў 1709 годзе, а ў 1715-м быў адноўлены. У 1879 годзе — у сувязі з анэксіяй Рукю Японіяй — апошні рукюскі ван Сё Тай перадаў замак Сюры японскай урадавай дэлегацыі. Пасля гэтага ў замку размяшчаўся штаб асобнага Акінаўскага экспедыцыйнага корпуса гарнізона Кумамота. У 1923 годзе японскі архітэктар Тюта Іта правёў капітальны рамонт замка Сюры, а праз два гады усе будынкі занеслі ў рэестр нацыянальных скарбаў Японіі.

У 1944 годзе замак быў разбураны авіяцыяй ЗША, якая праводзіла бамбардыроўкі штаба 32-й арміі Японіі, які знаходзіўся каля падножжа замка. 1 красавіка 1945 года на пляж Хагусі, размешчаны паблізу ад замка, дэсантаваўся 1-ы дывізіён 5-га палка марской пехоты ЗША. Да таго часу замак Сюры стаў вузлавым пунктам абарончай лініі, якая ў амерыканскіх крыніцах называецца «Лініяй Сюры» Яна была прарваная 30 красавіка 1945 года. Яшчэ амаль месяц ішлі цяжкія баі з адчайнымі камікадзэ і з жудасным мясцовым надвор'ем. 27—27 мая сярэднявечны замак бесперапынна абстрэльвала артылерыя амерыканскага карабля «Mississippi» (BB-41). 27 мая ў замку адбыўся пажар. А неўзабаве над руінамі Сюры нечакана ўзвіўся марскі сцяг Канфедэрацыі, які належаў камандзіру «Мяцежнага атрада А» 5-га палка марской пяхоты капітану Джуліюсу Дазэнбергу. Сцяг быў бачны на адлегласці дзвюх міль і правісеў тры дні, а потым быў зняты генералам Сайманам Баліварам Бакнерам-малодшым, сынам генерала-канфедэрата Сімона Балівара Бакнера-старэйшага, які сказаў: «У Акінаўскай бітве ўдзельнічалі амерыканцы з усіх штатаў Амерыкі!»

У 1950 годзе, ужо пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, амерыканская акупацыйная ўлада адкрыла на руінах Сюры Рукюскі універсітэт (які размяшчаўся тут аж да 1975 года). У 1958 годзе была адрэстаўраваная брама Сюреймон.

У 1972 годзе, калі Акінава вярнулася ў склад Японіі, замак абвясцілі важным гістарычным помнікам дзяржаўнага значэння. У 1986 годзе пачаліся комплексныя рэстаўрацыйныя работы па аднаўленню палаца, сцен, варот, будынкаў, садоў. У 1992 годзе замак увайшоў у склад Акінаўскага дзяржаўнага культурнага запаведніка.

У 2000 годзе замак Сюры разам з яшчэ васьмю гусуку і утакі быў прызнаны часткай сусветнага спадчыны ЮНЕСКА.

31 кастрычніка 2019 года ў замку адбыўся чарговы пажар. Агонь цалкам знішчыў сем будынкаў, уключаючы галоўны будынак комплексу[1].

Зноскі

  1. 首里城で火災、消火活動中 正殿、北殿、南殿が全焼:朝日新聞デジタル (яп.). 朝日新聞デジタル. Праверана 30 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Motoo, Hinago. Japanese Castles. — Tokyo : Kodansha, 1986. — ISBN 0-87011-766-1.

Спасылкі правіць