Запальніца

(Пасля перасылкі з Запальнічка)

Запальніца, таксама Запальнічка[1] — партатыўная прылада для атрымання агню. Запальніца у залежнасці ад выкарыстоўваемага паліва можа быць газавай або бензінавай. Акрамя гэтага, у запальніцах выкарыстоўваюцца розныя тыпы падпальвання — крэмень, п'езаэлектрыка і інш.

Сучасная танная газавая запальніца

Бензінавыя запальніцы з'явіліся ў пачатку 20 стагоддзя і на пачатку былі не занадта надзейнымі. Бензінавыя запальніцы «Zippo» з'явіліся ў 1932 годзе і маюць культавы статус дзякуючы сваёй надзейнасці і характэрнай гісторыі[крыніца?].

Газавыя запальніцы былі вынайдзеныя пазней бензінавых і былі радасна сустрэты курцамі, бо яны не давалі з'едлівага бензінавага паху і маглі быць выкарыстаны нават для прыкурвання цыгар.

Зноскі

  1. Запальніца або Запальнічка ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.221.

Гл. таксама правіць