Зарубіна (археалагічны помнік)

гарадзішча

Зарубіна — археалагічны помнік каля вёскі Зарубіна Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча правіць

Знаходзіцца за 0,9 км на поўнач ад вёскі, за мастом цераз раку Аржаніца, на яе левым забалочаным беразе. Займае пагорак даўжынёй 80 м і шырынёй 35-40 м. Вышыня над поймай да 7 м. Валы не прасочваюцца. Выявіў у 1972 годзе М. А. Ткачоў, абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі да 0,3 м, па краях — да 0,6-0,7 м, на паўднёвым краі ссунуўся на схіл гарадзішча і часткова на луг. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі, перапаленыя косці жывёл і попел. Датуецца раннім жалезным векам.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Курганныя могільнікі правіць

Курганны могільнік-1 правіць

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, справа ад дарогі, у хвойніку. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам да 10 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-2 правіць

Знаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад вёскі. Тры курганы дыяметрам 10 м, вышынёй 1,3 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.