Застарынне (гарадзішча)

Застарынне — гарадзішча каля вёскі Застарынне Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча
Застарынне
Краіна  Беларусь
Вёска Застарынне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000157шыфр 213В000157

Апісанне правіць

Пляцоўка амаль круглай формы, памерам 40×41 м, узвышаецца над наваколлем на 9 м. Валы і равы адсутнічаюць. Выявіў і абследаваў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1981 годзе Э. М. Зайкоўскі. У культурным пласце каля 1 м знойдзены фрагменты грубаляпной гладкасценнай керамікі жалезнага веку і косці жывёл. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура правіць

  • Гарадзішча (в. Застарынне) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 129.