Захад-2021

сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сілаў Беларусі і Расіі

Захад-2021 — сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі з 10 па 15 верасня 2021 года. Па даных МА РФ, у вучэннях прынялі ўдзел каля 200 тыс. вайскоўцаў, да 760 адзінак тэхнікі і 15 караблёў[1], у тым ліку каля 290 танкаў; каля 240 адзінак артылерыі і РСЗА; больш за 80 самалётаў і верталётаў[2][3]. На тэрыторыі Расіі задзейнічаны 400 беларускіх вайскоўцаў і больш за 30 адзінак баявой тэхнікі[1].

Лагатып.

Для адпрацоўкі задач вучэнняў на тэрыторыі Беларусі былі задзейнічаны 230-ы агульнавайсковай палігон «Абуз-Лясноўскі», 174-ы навучальны палігон ВПС і войск СПА «Даманоўскі», 210-ы авіяцыйны палігон «Ружанскі» і палігон «Брэсцкі» (Брэст)[4], а таксама 9 палігонаў Расіі (Кірылаўскі, Стругі Красныя, Муліна, Пагонава, Хмялёўка, Праўдзінскі, Дабравольскі, Дарагабуж, Вольскі)[5].

Вучэнні пачаліся 10 верасня. Тактычная задума была дастаткова стандартнай: адлюстраванне нападу праціўніку, уцягванне яго ў кацёл, акружэнне, знішчэнне і пераход у наступленне. На палігонах у Калінінградскай вобласці вайскоўцы адпрацоўвалі дзеянні па ліквідацыі ўмоўных незаконных узброеных фарміраванняў у гарадскіх умовах, а таксама нанясенне удараў па стацыянарных і рухомых цэлях[6]. Упершыню ў баявой падрыхтоўцы войскаў былі масава, нароўні з танкамі і іншай наземнай і авіяцыйнай тэхнікай, задзейнічаныя інжынерныя, разведвальныя і ўдарныя робаты[7][8][9]. Афіцыйная цырымонія закрыцця прайшла 15 верасня на ніжагародскім палігоне «Муліна»[10].

Заўвагі правіць

  1. а б Главное управление международного военного сотрудничества Минобороны РФ провело брифинг о подготовке совместного стратегического учения «Запад-2021»: Министерство обороны Российской Федерации. function.mil.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
  2. «Запад-2021»: психиатрам пора готовиться к истерике НАТО. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  3. Минобороны РФ показало на видео подготовку военных к учениям "Запад-2021" Архівавана 14 верасня 2021. // Sputnik, 13.06.2021
  4. Минобороны Белоруссии рассказало о целях и плане учений "Запад-2021" (руск.). РИА Новости (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
  5. На учениях “Запад-2021” будут “отбивать нападение” на Россию и Беларусь (руск.). Украинская правда. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
  6. На учениях "Запад-2021" протестировали боевые роботы "Платформа-М" Архівавана 9 лістапада 2021. // Sputnik, 11.09.2021
  7. Минобороны РФ первым в мире интегрировало бездушные машины в единую систему боевого управления Архівавана 9 лістапада 2021. // НВО НГ, 15.09.2021
  8. Россия впервые применила боевых ударных роботов на маневрах «Запад-2021» Архівавана 9 лістапада 2021. // Газета.ru, 13 сентября 2021
  9. Шаг вперед: в США оценили применение роботов на учениях "Запад-2021" Архівавана 9 лістапада 2021. // РГ, 16.09.2021
  10. Учения "«Запад-2021»" завершились Архівавана 16 верасня 2021. // РИА «Новости»