Захарый (Папа Рымскі)

папа рымскі

Захарый (лац.: Zacharias PP.; 679 — 22 сакавіка 752) — Папа Рымскі з 10 снежня 741 па 22 сакавіка 752. Сын грэка Паліхромія. Апошні грэчаскі Папа, нарадзіўся ў Калабрыі.

Захарый
лац.: Zacharias PP.
Захарый
91-ы Папа Рымскі
10 снежня 741 — 22 сакавіка 752
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Рыгор III
Пераемнік Стэфан II

Прафесія клерык, ксёндз, пісьменнік
Нараджэнне 679[1]
Смерць 15 сакавіка 752[2]
Пахаванне
Бацька Паліхромій
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Спачатку Захарый быў бенедыкцінскім манахам у Латэране, затым, пры Рыгоры III стаў кардыналам-дыяканам. Вайна з лангабардамі, распачатая пры Папе Рыгоры III была завершана мірным дагаворам на 20 гадоў. У абмен на 4 гарады Папа даваў каралю лангабардаў войска для вайны з герцагствамі Спалецкім і Беневенцінскім. Аказваў вялікі ўплыў на палітыку лангабардскіх каралёў Ліўтпранда і Ратхіса. Вёў актыўную перапіску з місіянерам Баніфацыем, асветнікам Германіі.

У 751 годзе аднавіў адносіны з франкамі. Герцаг Піпін Кароткі задумаўшы заняць прастол франкаў і вызваліць свой народ ад клятвы бязвольнаму каралю Хільдэрыку III накіраваў Папе ліст, пытаючы, ці правільна гэта, што кіраваць дзяржавай павінен чалавек які не мае сілы ці ім павінен кіраваць той, хто ў рэальнасці валодае рычагамі ўлады. Захарый адказаў яму, што крыніца ўсякай, у тым ліку і каралеўскай, улады з’яўляецца сам народ, але гэта права народа падлягае зацвярджэнню Папы. Тым самым Папа даў згоду на звяржэнне апошняга меравінгскага караля і ўзыходжанне Піпіна III Кароткага.

Захарый упрыгожыў шматлікія базілікі Рыма шаўковымі тканінамі, якія рассцілаліся на прастолах ці вешаліся паміж калонамі, што падзялялі цэрквы на нефы. Звярнуў вялікую ўвагу на засяленне спусцелай Кампаніі. Перавёў на грэчаскую мову дыялогі Рыгора Вялікага.

Пахаваны ў Рыме, памяць святкуецца каталікамі 22 сакавіка.

Зноскі

  1. Zacharias PP. // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  2. AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.

СпасылкіПравіць