Экзархат прыходаў рускай традыцыі ў Заходняй Еўропе
Экзархат прыходаў рускай традыцыі ў Заходняй Еўропе (фр.: Exarchat des paroisses de tradition russe en Europe occidentale[1]) — экзархат у складзе Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы з цэнтрам у Парыжы, які існаваў у 1999—2018 гадах. Аб’ядноўваў прыходы рускай літургічнай традыцыі ў шэрагу краін Еўропы, існуючы паралельна грэцкім мітраполіям Канстанцінпольскага Патрыярхату.
Гісторыя
правіцьУ 1921 годзе патрыярхам Ціханам, у процівагу РПЦЗ, афіцыйным прадстаўніком Маскоўскай патрыярхіі ў Заходняй Еўропе быў прызначаны жыўшы ў Парыжы мітрапаліт Еўлогій. У 1927 годзе Карлавацкі Сінод забараніў мітрапаліта Еўлогія ў служэнні і парваў з ім літургічныя зносіны, што выклікала сярод рускіх праваслаўных эмігрантаў у Еўропе раскол на верных Сіноду і верных Маскоўскаму патрыярхату, які прадстаўляецца Еўлогіем. Пасля ўзнясення Еўлогіеммалітвы за за гнаных у СССР хрысціян (1931) мітрапаліт Сергій прызначыў сваім прадстаўніком у Заходняй Еўропе новага епіскапа, а Еўлогійса сваімі паслядоўнікамі перайшоў пад амафор Канстанцінопальскага патрыярхата. Незадоўга да смерці Еўлогій вярнуўся ў юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата, аднак большасць клірыкаў і прыхажан на чале з новым мітрапалітам вырашылі застацца ў канстанцінопальскай юрысдыкцыі. У 1965 годзе Патрыярх Афінагор I скасаваў экзархат, і некаторы час статус гэтай царкоўнай вобласці заставаўся нявызначаным — рускія прыходы падпарадкоўваліся епіскапу сіракузскаму Георгію, а 22 студзеня 1971 ізноў гэтым прыходам была вернутая аўтаномія і статут Архіепіскапства.
19 чэрвеня 1999 года архіепіскапству была прадстаўлена шырэйшая аўтаномія і адноўлены статут экзархата.
Сёння архіепіскапства налічвае каля 110 прыходаў і чатыры манастыры ў Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Італіі і Іспаніі. Яе клір налічвае каля 70 святароў і дыяканаў, прычым палова з іх нярускага паходжання. Колькасць вернікаў — каля 100 тысяч.
У архіепіскапства ёсць свая духоўная навучальная ўстанова — заснаваны ў 1925 годзе Еўлогіем Свята-Сергіеўскі праваслаўны багаслоўскі інстытут у Парыжы, сусветна вядомы як цэнтр праваслаўнай багаслоўскай думкі. Набажэнствы акрамя царкоўнаславянскай праводзяцца на французскай, нідэрландскай, нямецкай мовах, а новы глава юрысдыкцыі — па паходжанні фламандзец.
Прадстаяцелі
правіцьСпіс іерархаў складзены з улікам часу існавання экзархата.
Кіраўнічы
правіць- Сергій (Канавалаў) (19 чэрвеня 1999 — 22 студзеня 2003)
- Гаўрыіл (дэ Вільдэр) (3 мая 2003 — 15 студзеня 2013)
- Ёў (Геча) (30 лістапада 2013 — 29 лістапада 2015)
- Ян (Рэнэто) (29 сакавіка 2016 — 27 лістапада 2018)
Вікарыі
правіць- епіскап Трахейскі Павел (Алдэрсан) (19 чэрвеня 1999—2001)
- епіскап Клаўдыяпольскі Міхаіл (Старажэнка) (19 чэрвеня 1999 — 27 лістапада 2018)
- епіскап Команский Гаўрыіл (дэ Вільдэр) (24 чэрвеня 2001 — 3 мая 2003)
- епіскап Амфіпольскі Васіль (Осбарн) (8 чэрвеня 2006 — 5 кастрычніка 2009)
- епіскап Харыяпольскі Ян (Рэнэто) (15 сакавіка 2015 — 28 сакавіка 2016)