Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт
Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: Western Michigan University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Каламазу ў штаце Мічыган, ЗША.
Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Western Michigan University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Western Michigan University |
Заснаваны | 1903 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 18 266[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Каламазу, Мічыган, ЗША |
Сайт | wmich.edu |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьПершапачаткова вучэльня была заснавана як Заходняя дзяржаўная нармальная школа ў 1903 годзе губернатарам Ааронам Т. Блісам для падрыхтоўкі настаўнікаў. Школа была перайменавана ў Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт ў 1957 годзе. Універсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў у штаце Мічыган і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж авіяцыі
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і развіцця чалавека
- Каледж інжынерыі і прыкладных навук
- Каледж прыгожых мастацтваў
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы