Заходне-Шатландскі ўніверсітэт

Заходне-Шатландскі ўніверсітэт (англ.: University of the West of Scotland) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пейслі у Шатландыі.

Заходне-Шатландскі ўніверсітэт
англ.: University of the West of Scotland
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of the West of Scotland
Заснаваны 1897
Год рэарганізацыі 2007
Студэнты 15 555
Размяшчэнне Пейслі, Шатландыя
Сайт uws.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня з'яўляецца дзяржаўным універсітэтам з чатырма кампусамі ў паўднёва-заходняй Шатландыі, у гарадах Пейслі, Блантайр, Дамфрыс і Эйр, а таксама кампусам у Лондане. Цяперашняя ўстанова дзейнічае са жніўня 2007 года пасля зліцця Універсітэта Пэйслі з каледжам Бэл у Гамільтане. Ён можа прасачыць свае карані з канца ХІХ стагоддзя, і за апошняе стагоддзе зведаў мноства змяненняў і зліццяў, што адлюстроўвае яго паступовае пашырэнне па ўсім захадзе Шатландыі.

Універсітэт, які мае рэгіянальную рэпутацыю ў галіне прафесійных курсаў бакалаўрыяту і аспірантуры, у цяперашні час налічвае 16 тысяч студэнтаў з прыкладна 1 300 супрацоўнікамі, размеркаваных па шасці школах. Кампус Крайтан у Дамфрысе падтрымліваецца ў партнёрстве з шэрагам іншых устаноў, у тым ліку з Глазкаўскім універсітэтам.

Структура правіць

  • Школа бізнесу і крэатыўных індустрый
  • Школа вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і фізічных навук
  • Школа адукацыі і сацыяльных навук
  • Школа здароўя і навук аб жыцці

Зноскі

Спасылкі правіць