Заходні мост (Мінск)
Заходні мост (у міжваенны час яго часам называлі Віленскім) — чыгуначны пуцеправод у Мінску. Адзіны захаваны з дарэвалюцыйнага перыяду пуцеправод у горадзе. Першы чыгуначны пуцеправод над Маскоўскай вуліцай.
Заходні мост | |
---|---|
Каардынаты: 53°53′32″ пн. ш. 27°32′28″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | чыгуначны |
Перасякае | Маскоўская вуліца |
Месца размяшчэння | г. Мінск, Беларусь |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | бэлечны |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 3 |
Гісторыя
правіцьПасля будаўніцтва Лібава-Роменскай і Маскоўска-Брэсцкай чыгунак Мінск апынуўся разрэзаным на часткі, што выклікала вялікія нязручнасці. Яшчэ да рэвалюцыі былі пабудаваны Бетонны мост і Заходні мост, па якім чыгуначнае палатно прайшло над Маскоўскай вуліцай. Ён быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя, першапачаткова гэта быў аднапралётны стальны мост. Пасля першай рэканструкцыі, у 1930-х гадах з’явіўся другі пралёт.
Заходні мост доўгі час быў ледзь не адзіным праездам з цэнтра ў паўднёвую частку горада без доўгага чакання на пераездзе. Вузкае жарало не спраўлялася з транспартнымі патокамі, таму ўзнікла неабходнасць у новым пуцеправодзе.
Архітэктар М. С. Асмалоўскі ў кнізе «Практыка савецкага горадабудаўніцтва. Мінск» 1952 г. пісаў:
Скрыжаванне магістралі з чыгункай знаходзіцца на стыку Савецкай і Маскоўскай вуліц. Яно не супадае з новым кірункам Савецкай вуліцы і таксама выканана ў розных узроўнях з пропускам чыгункі над вуліцай па металічным пуцеправодзе. Існы малагабарытны пуцеправод [Заходні мост] і надалей будзе забяспечваць нармальнае размеркаванне транспарту ў складаным вузле вуліц: Маскоўскай, Кальцавой, Мяснікова і Бабруйскай. Для новай трасы Савецкай вуліцы спатрэбіцца новы пуцеправод, будаўніцтва якога будзе ажыццёўлена ў 1952—1955 гадах, прычым чыгунка пройдзе пад вуліцай. Існы ж пуцеправод рэканструюецца шляхам павелічэння габарыту праезду і прылады з кожнага боку спецыяльных праходаў для пешаходнага руху.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Пересечение магистрали с железной дорогой находится на стыке Советской и Московской улиц. Оно не совпадает с новым направлением Советской улицы и также осуществлено в разных уровнях с пропуском железной дороги над улицей по металлическому путепроводу. Существующий малогабаритный путепровод [Западный мост] и впредь будет обеспечивать нормальное распределение транспорта в сложном узле улиц: Московской, Кольцевой, Мясникова и Бобруйской. Для новой трассы Советской улицы потребуется новый путепровод, строительство которого будет осуществлено в 1952—1955 годах, причем железная дорога пройдет под улицей. Существующий же путепровод реконструируется путем увеличения габарита проезда и устройства с каждой стороны специальных проходов для пешеходного движения.
|
Пасля трэцяй рэканструкцыі ў 1950-х гадах чыгуначны пуцеправод стаў жалезабетонным трохпралётным.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх