Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі
Міхаі́л Сцяпа́навіч Асмало́ўскі (14 (27) студзеня 1904, в. Асмолавічы, цяпер Клімавіцкі раён — 23 верасня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950).
Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (27) студзеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1977 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1950) |
Партыя | |
Член у | |
Горадабудаўнічыя праекты | Асмалоўка |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1931 годзе Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання. У 1945—1951 гадах працаваў начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. У 1962—1977 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Кандыдат архітэктуры (1950). Член КПСС з 1929 года.
Творчасць
правіцьПрацы ў Беларусі: у Мінску — планіроўка жылога масіву Савецкага раёна (1944—1947), праект забудовы Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, з Г. Баданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёскі Лукомль Чашніцкага раёна (1950) і інш.
Варта ведаць
правіцьАдзін з невялікіх мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка.
Публікацыі
правіць- Минск. — М., 1952
- Минск: Градостроительство столицы Советской Белоруссии. — Мн., 1952.
Зноскі
Літаратура
правіць- Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1: А-Афiна. — Мн.: БелСЭ, 1969. — С. 518;
- Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-i т. Т. 1. А капэла — Габелен. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 206.
- Осмоловский Михаил Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)