Захумска-Герцагавінская і Прыморская епархія


Захумска-Герцагавінская і Прыморская епархія (сербск.: Епархија захумско-херцеговачка и приморска) — епархія Сербскай праваслаўнай царквы на тэрыторыі гістарычнай вобласці Хум (Захумле, Герцагавіна) і ўзбярэжжы Адрыятычнага мора (Дуброўнік). Кафедра знаходзіцца ў манастыры Тврдош.

Захумска-Герцагавінская епархія
Манастыр Тврдош
Агульныя звесткі
Краіна Боснія і Герцагавіна, Харватыя
Кіраванне
Кіруючы архірэй Біскуп Захумска-Герцагавінскі і Прыморскі Грыгорый (Дурыч) (з 3 кастрычніка 1999 года)
Статыстыка
Прыходаў 34
Манастыроў 7
Сайт eparhija-zahumskohercegovacka.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пасля сканчэння першай сусветнай вайны і ўтварэння Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў Захумска-Герцагавінская і Прыморская епархія ў 1920 годзе ўвайшла ў склад Сербскай праваслаўнай царквы, якая ізноў здабыла незалежнасць.

У 1931 годзе кафедра займала трэцяе месца ў спісе епархій Сербскай праваслаўнай царквы і ахапляла наступныя вобласці: Мостар, Білеча, Гака, Невесіне, Столац і Трэбіне, Меткавіч, Дуброўнік і востраў Корчула.

У час Другой сусветнай вайны адна царква была разбурана і 18 пацярпелі, 5 прыходскіх дамоў былі знішчаны, 4 пацярпелі, 12 царкоўных бібліятэк і 21 архіў былі знішчаны, епіскап Мікалай (Ёканавіч) быў выгнаны з епархіі ўсташамі.

Падчас узброенага канфлікту 1991—1995 гадоў на тэрыторыі епархіі былі знішчаны 36 і пашкоджаны 28 цэркваў, манастыр Жытамісліч быў падарваны, манастыр Завала моцна пацярпеў ад абстрэлаў. У 1992 годзе ў Мостары быў разбураны кафедральны сабор Свяцейшай Сёмухі і кафедра была перанесена ў манастыр Тврдош. У Дуброўніку біскупскі двор быў падарваны, а ў верасні 1996 года ў саборны храм была кінута бомба.

Спасылкі правіць