Зацішша (Буда-Кашалёўскі раён)
Зацішша — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Зацішша
|
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям'я) пераселены.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 18 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.
Гідраграфія
правіцьНа ўсходзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай пераважна двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1925 год — 22 двары, 113 жыхароў.
- 1959 год — 99 жыхароў (паводле перапісу).
- канец 1980-х — пачатак 1990-х — жыхары (21 сям'я) пераселены.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0