Зашчоб’еўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Зашчо́б’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Зашчоб’е.

Зашчоб’еўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зашчоб’е
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
26 верасня 2006
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2019) 1 869
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Зашчобскі сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Хойніцкага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маканавіцкага сельсавета.

26 верасня 2006 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ўтвораны Зашчоб’еўскі сельсавет у складзе вёсак Глінная Слабада, Зашчоб’е, Маканавічы, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Васілевіцкага гарсавета. Цэнтр — вёска Зашчоб’е[1]. 28 кастрычніка 2014 года ў склад сельсавета ўвайшлі аграгарадок Ведрыч, вёскі Закрашынскі Мох і Рассвет, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Васілевіцкага гарсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1775 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 1869 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.