Зборная Бахрэйна па футболе

Зборная Бахрэйна па футболе — нацыянальная футбольная зборная Каралеўства Бахрэйн, ёй кіруе Футбольная асацыяцыя Бахрэйна. Зборная Бахрэйна ніколі не трапляла ў фінальную частку чэмпіянату свету па футболе. У 2004 годзе Бахрэйн заняў чацвёртае месца ў Кубку Азіі. Зборная была створана ў 1951 годзе і прынятая ў ФІФА ў 1966 годзе.

 Бахрэйн
Мянушка الشياطين الحمر
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Бахрэйна
Галоўны трэнер
Капітан Саід Мухамад Джафар
Найбольшая колькасць гульняў Махамед Хусейн (161)
Найлепшы бамбардзір Ісмаіл Абдулатыф (47)
Хатні стадыён Бахрэйнскі нацыянальны стадыён
Код ФІФА BHR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 115 10 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 44 (верасень 2004)
Найніжэйшы 139 (сакавік 2000)
Першая гульня
Бахрэйн Бахрэйн 4:4 Кувейт Кувейт
(Багдад, Ірак; 2 красавіка 1966)
Самая буйная перамога
Бахрэйн Бахрэйн 10:0 Інданезія Інданезія
(Эр-Рыфа, Бахрэйн; 29 лютага 2012)
Самае буйное паражэнне
Ірак Ірак 10:1 Бахрэйн Бахрэйн
(Багдад, Ірак; 5 красавіка 1966)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 6 (Упершыню 1988)
Найлепшы вынік 4 месца (2004)

Бахрэйн заняў 4 месца на Кубку Азіі 2004 года, выйграўшы ва Узбекістана ў чвэрцьфінале, але прайграўшы Японіі 3:4 у паўфінале.

Чэмпіянат свету правіць

  • 1930—1974 — не ўдзельнічала
  • 1978—1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — знялася з турніру
  • 1994—2022 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі правіць

  • 1956—1968 — не ўдзельнічала
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — знялася з турніру
  • 1980 — знялася з турніру
  • 1984 — знялася з турніру
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — знялася з турніру
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — 4 месца
  • 2007 — групавы этап
  • 2011 — групавы этап
  • 2015 — групавы этап
  • 2019 — 1/8 фіналу

Крыніцы правіць

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.