Зборная Сінгапура па хакеі з шайбай

Нацыянальная зборная каманда Сінгапура па хакеі з шайбай — каманда, якая прадстаўляе Сінгапур на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Першы міжнародны матч зборная правяла 24 сакавіка 2008 года са зборнай Макаа. У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея займае 55-е месца.

Сінгапур
Мянушкі
Федэрацыя Сінгапурская асацыяцыя хакея з шайбай
Трэнер
Капітан
Больш усіх гульняў
Бамбардзір
Першая гульня
Сцяг Сінгапура Сінгапур 4:0 Сцяг Макао Макаа
(24 сакавіка 2008, Ганконг)
Самая буйная перамога
Сцяг Сінгапура Сінгапур 13:0 Сцяг Індыі Індыя
(24 сакавіка 2008, Ганконг)
Самае буйное паражэнне
Сцяг Філіпін Філіпіны 15:0 Сінгапур Сцяг Сінгапура
(8 красавіка 2018, Пасай)
Сцяг Кыргызстана Кыргызстан 15:0 Сінгапур Сцяг Сінгапура
(7 сакавіка 2022, Бішкек)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 4 (Упершыню 2022)
Дасягненні

Сінгапур дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў 2022 годзе, таксама ўдзельнічаў ў Кубку выкліку Азіі, рэгіянальным турніры для нацыянальных хакейных зборных ніжэйшага ўзроўню ў Азіі.

Гісторыя правіць

Зборная Сінгапура дэбютавала на міжнароднай арэне ў красавіку 2008 года ў рамках Кубку выкліку Азіі, дзе заняла 5-е меца з 6[1]. На Кубку выкліку Азіі 2009 года зборная заняла 3 месца ў групе В і ў раўндзе плэй-оф за 5-8-е месца перагуляла зборную Індыі. У матчы за 5-е месца зборная Сінгапура прайграла зборнай Манголіі з лікам 1:5 і заняал 6-е месца[2]. У Кубку выкліку Азіі 2010 года Сінгапур заняў апошняе, 5-е месца ў групе В не атрымаўшы ніводнай перамогі, у выніку чаго на турніры заняў 9-е месца[3].

У 20112012 гадах зборная Сінгапура не ўдзельнічала ні ў адным міжнародным спаборніцтве. У Кубку выкліку Азіі 2013 года зборная Сінгапура заняля перадапошняе, 4-е месца ў групе В, перагуляўшы зборную Індыі[4]. У Кубку выкліку Азіі 2014 года зборная Сінгапура выступала ў дывізіёне I. На групавым этапе зборная заняла 2-е месца, а ў раўндзе плэй-оф прайграла зборнай Макаа па булітах. У матчы за трэцяе месца зборная Сінгапура перамагла зборную Індыі з лікам 5:3[5]. У сезоне 2015 года Сінгапур заняў другое месца ў групе і выйшаў у элітны дывізіён[6].

У элітным дывізіёне, у 2016 годзе, зборная Сінгапура заняла апошняе 5-е месца і зноў павінна была апынуцца ў I дывізіёне. Аднак у сезоне 2017 года зборная Сінгапура зноў гуляла ў элітным дывізіёне. Адзіная перамога над зборнай Малайзіі на турніры, выратавала Сінгапур ад вылету ў I дывізіён. У сезоне 2018 года сітуацыя чарговы раз паўтарылася. Перамога па булітах над зборнай Кувейта дазволіла Сінгапуру заняць 4-е месца з 5, і пазбегнуць вылету.

На Кубку выкліку Азіі 2019 года сінгапурская зборная дасягнула самага гучнага поспеху ў сваёй гісторыі. На стадыі папярэдняга раўнда сінгапурцы занялі апошняе месца ў групе А, але на стадыі плэй-оф здолелі перамагчы спачатку зборную Інданэзіі ў чвэрцьфінале, прайграць зборнай Філіпін у паўфінале, і перамагчы ў матчы за 3-е месца зборную Малайзіі.

З-за пандэміі COVID-19 зборная Сінгапура, як і іншыя зборныя рэгіёна, не прымала ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах з 2020 па 2021 гады.

У 2022 годзе, Сінгапур упершыню ў гісторыі згуляў на сусветнай арэне ў міжнародным хакейным турніры IV дывізіёне Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. Атрымаўшы толькі дзве перамогі над зборнымі Кувейта і Малайзіі, зборная Сінгапура заняла 3-е месца з 6, і атрымала права ўдзельнічаць III дывізіёне Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2023 года.

Зноскі

  1. http://www.iihf.com/home-of-hockey/news/news-singleview/article/chinese-taipei-won-challenge/Challenge%20Cup%20of%20Asia%20.html
  2. Merk, Martin. 2009 IIHF Challenge Cup of Asia. International Ice Hockey Federation. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2010. Праверана 13 красавіка 2010.
  3. 2010 IIHF Challenge Cup of Asia. International Ice Hockey Federation. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2010. Праверана 13 красавіка 2010.
  4. Statistics. International Ice Hockey Federation. Праверана 24 жніўня 2013.
  5. 2014 IIHF Challenge Cup of Asia Division I calendar unveiled. eurohockey.com (5 лютага 2014).
  6. Tournament progress 2015 IIHF Challenge Cup of Asia - Division 1

Спасылкі правіць