Здравствуй, чужая милая

«Здравствуй, чужая милая» (бел.: Прывітанне, чужая мілая) — песня беларускага выканаўцы Аляксандра Саладухі на рускай мове, візітоўка спевака. Адна з самых вядомых эстрадных песень у музычнай гісторыі незалежнай Беларусі.

Здравствуй, чужая милая
Выканаўца Аляксандр Антонавіч Саладуха
Дата выпуску 1996
Жанр шансон
Мова песні руская
Працягласць 3:51
Лэйбл Vigma
Аўтар Эдуард Сямёнавіч Ханок (музыка), Леанід Татаранка (словы)
Кампазітар

Па сутнасці «Чужая мілая» з’яўляецца рэмэйкам: песня была напісана ў канцы 1950-х паэтам Леанідам Татаранкам і кампазітарам Анатолем Гарчынскім, выканаў яе папулярны спявак Мікалай Шчукін. У канцы 1970-х шлягер падхапіў Аркадзій Северный, адзін з бацькоў рускага шансону. Спявалі яе і выканаўцы ў эміграцыі.

У 1990-х беларускі кампазітар Эдуард Ханок напісаў сваю версію музыкі да песні — да таго ж, значна змяніўшы тэкст, — якую ў 1992 выканаў малады Аляксандр Саладуха.[1] Песня мела ашаламляльны поспех. У студзені 1995 на яе быў зняты кліп. У 1996 кампанія Vigma выдала аднайменны альбом, які, па словах Аляксандра Антонавіча, «фурамі сплываў за мяжу, не прыносячы яму ні капейчыны». Па падліках Аляксандра, за чвэрць стагоддзя выканання песня прынесла яму каля $ 1 млн.[2]

Выкананне на канцэртах правіць

Падчас жывога выканання песні ў 2010-х Аляксандр Саладуха дапаўняе тэскт песні імем сваёй дачкі: «поцеловать мне хочется дочки моей, Варварочки, глаза». Акрамя гэтага, у пройгрышы пасля другога прыпева спявак прамаўляе прыблізна такі тэкст (вольны пераклад з рускай): «Неверагодная песня. Яна са мной усё маё творчае жыццё. І колькі буду жыць — столькі, відаць, буду яе спяваць. А жыць мне 99 год!»

Зноскі

  1. https://www.kp.by/daily/24287.3/481847/(недаступная спасылка)
  2. https://newgrodno.by/society/58084/(недаступная спасылка)