Землетрасенне ў Перу (2011)

Землетрасенне ў Паўночным Перу 24 жніўня 2011 года — моцнае землетрасенне магнітудай 7,0[1]. Адбылося ў 12 гадзін 46 хвілін ночы мясцовага часу ў 82 км на поўнач ад Пукальпа[1]. Гіпацэнтр землетрасення залягаў на глыбіні 145 кіламетраў блізка ад мяжы з Бразіліяй[1].

Землетрасенне ў Перу (2011) (Перу)
Землетрасенне ў Перу (2011)
Дата і
час
(17:46:11 UTC) 24 жніўня 2011
Магнітуда 7,0Mw[1].
Глыбіня
гіпацэнтра
145 км
Размяшчэнне
эпіцэнтра
7°38′38″ пд. ш. 74°30′22″ з. д.HGЯO
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
Сцяг Перу,  Бразілія
Цунамі не
Пацярпелыя 1 чалавек загінуў, 20 - паранены[2].

Наступствы

правіць

Людзі, якія жывуць на тэрыторыях паміж гарадамі Чакайбамба і Учубамба, былі ізаляваны з прычыны таго, што тэлефонныя лініі спынілі працу. Працы ў шахтах і на энергетычных аб’ектах не былі закрануты землетрасеннем. Магістральны нафтаправод у Пукальпа не быў пашкоджаны[2].

У перуанскім Чандыгарху 2 чалавекі атрымалі раненні з прычыны таго, што іх дом абваліўся, 18 вучняў школ у Какейнэ атрымалі траўмы ў таўкатні, калі яны ў паніцы кінуліся ўцякаць з класаў. 1 жанчына памерла ад нервовага крызу, выкліканага землетрасеннем[2].

У Манарамба падземны штуршок выклікаў апоўзень і пакінуў жыхароў без электрычнасці і сувязі, яшчэ 1 апоўзень адбыўся ў Маракана[2].

Зноскі