Земун
Земун (сербск.: Земун, Zemun, ням.: Semlin, венг.: Zimony) — былы горад у Сербіі, цяпер адзін з раёнаў Бялграда, знаходзіцца на правым беразе Дуная і левым беразе Савы, цэнтр абшчыны Земун. Насельніцтва каля 153 тысяч жыхароў.
У часы Старажытнага Рыма на месцы сучаснага Земуна знаходзілася паселішча Таўрун (Taurunum), зніклае ў эпоху Вялікага перасялення народаў. Першыя пісьмовыя згадкі пра Земун, назва якога паходзіць ад славянскага слова зямля, датуюцца XII стагоддзем. У 1127 годзе Бялград і Бранічава былі заваяваны венгерскім каралём Іштванам II, які распачаў паход на Візантыю. У час вяртання ён разбурыў Бялград, камяні якога былі выкарыстаны пры ўзвядзенні муроў Земуна.
У Сярэднія вякі Земун быў асобным горадам на паўднёвай граніцы венгерскай дзяржавы. Аднак размешчаны на процілеглым беразе Бялград заўсёды пераўзыходзіў яго па значэнні. Падобнае размеркаванне роляў захавалася і ў складзе Асманскай імперыі з 1541 да 1718 гады. У наступнай эпосе Земун быў пагранічным і мытным горадам Аўстра-Венгрыі, знаходзячыся на граніцы з Асманскай імперыяй, пазней з Сербіяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Земун непрацяглы час належаў да жупана Срэм Каралеўства Харватыі і Славоніі, перш чым у 1918 ўвайшоў у склад Каралеўства Югаславіі, якое звалася да 1929 года Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў.
З 1934 года Земун стаў часткай Бялграда, аднак ізноў быў асобным горадам з 1941 па 1944 год у складзе фашысцкай Незалежнай Дзяржавы Харватыя. Пасля вайны Земун зноў стаў раёнам югаслаўскай сталіцы.
Міжнародную вядомасць набыў названы ў гонар гэтага раёна земунскі злачынны клан, які ў сакавіку 2003 года арганізаваў забойства сербскага прэм’ера Зорана Джынджыча. У тым жа годзе ад Земуна быў аддзелены раён Сурчын.
Вядомыя асобы
правіць- Святлана Бойкавіч (нар. 1947) — сербская актрыса.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Земун
- Афіцыйны сайт Земуна (серб.)