Злата Мікалаеўна Леўцева

(Пасля перасылкі з Злата Леўцева)

Злата Мікалаеўна Леўцева (18 студзеня 1923, Барнаул) — беларускі інжынер-канструктар.

Злата Мікалаеўна Леўцева
Дата нараджэння 18 студзеня 1923(1923-01-18) (101 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці інжынер-канструктар
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1947 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Смаленскім аблпраекце, Сібірскім занальным НДІ эксперыментальнага праектавання, з 1970 па 1978 г. — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражывае ў Мінску.

Дзейнасць правіць

У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўвала праекты жылых і грамадскіх будынкаў у Смаленску (19481959), тыпавыя праекты жылых і грамадскіх будынкаў для раёнаў павышанай сейсмічнасці (19591967).

Зноскі

Літаратура правіць