Змешаная брыгада (Іспанія)

Змешаная брыгада (ісп.: brigada mixta) — асноўная тактычная адзінка рэспубліканскай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Усяго ў войсках Рэспублікі налічвалася 188 падобных злучэнняў.

Схема арганізацыі змешанай брыгады.

Узнікненне правіць

Вытокі канцэпцыі змешанай брыгады нявядомы. У гістарыяграфіі існуюць розныя тэорыі пра яе паходжанне. Меркавана ідэя ўзнікла ў 1920-х гадах у іспанскім генеральным штабе, дзе яе вылучылі ветэраны Рыфскай вайны. Некаторыя афіцэры, абапіраючыся на досвед канфлікту, прапанавалі сфармаваць адносна невялікія, гнуткія агульнавайсковыя часці. Таксама верагодна, што змешаныя брыгады канцэптуальна ўзніклі толькі з пачаткам грамадзянскай вайны.

Асаблівасці правіць

Сама канцэпцыя змешанай брыгады мяркуе ўпор не на колькасць, а на гнуткасць і манеўранасць. Таму першапачаткова яна была задумана як «кішэнная дывізія», інавацыйнае манеўранае агульнавайсковае фарміраванне. Падобныя злучэнні павінны былі дзейнічаць самастойна і групавацца ў больш буйныя толькі з мэтай вядзення канкрэтнай кампаніі або бітвы, але не ў якасці яго пастаянных кампанентаў.

З-за насычанасці спецыялізаванымі войскамі і службамі яна нагадвала дывізію, але з пункту гледжання колькасці яна была нашмат менш і налічвала каля 3700 чалавек. У плане арганізацыі і структуры была бліжэй да пяхотных палкоў. Недахоп кадравых афіцэраў, сяржантаў, зброі і рыштунку зрабілі першапачатковае ўладкаванне змешанай брыгады непрацаздольнай. Рэспубліканскі генеральны штаб перарабіў арганізацыйную структуру, паменшыўшы долю пяхотных падраздзяленняў, але і гэтыя меры апынуліся недастатковымі.

Структура правіць

  • штаб брыгады
  • 4 пяхотных батальёна: кожны павінен быў складацца з 4 пяхотных рот, 1 кулямётнай роты і 1 мінамётнага ўзвода.
  • 1 група палявой артылерыі: 4 батарэі сярэдняй артылерыі (звычайна 75-мм гарматы) і 1 батарэя цяжкай артылерыі (звычайна 105-мм гарматы).
  • 1 кавалерыйскі эскадрон.
  • 1 піянерская рота.
  • 1 матарызаваная разведвальная эскадрылля.
  • 1 група сувязі і лагістыкі: спецыяльныя падраздзяленні сувязі (уключаючы радыёперадачу), тылавога забеспячэння, а таксама санітарна-медыцынскі атрад.

Літаратура правіць

  • Alpert, Michael (19893); The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-19399, Cambridge University Press.ISBN 978-1107028739
  • Carlos Engel Masoliver (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 978-8-492-26447-6.
  • Helen Graham (2003). The Spanish Republic at War 1936-1939. Cambridge University Press. ISBN 978-0521459327.
  • Salas Larrazábal, Ramón (2006); Historia del Ejército Popular de la República. La Esfera de los Libros S.L. ISBN 84-9734-465-0