Афіуры

(Пасля перасылкі з Змеяхвосткі)

Афіуры або Змеяхвосткі (Ophiuroidea) — клас донных марскіх жывёл тыпу ігласкурых. Сваю назву атрымалі за своеасаблівы спосаб перамяшчэння — калі яны паўзуць па дне, іх «рукі» звіваюцца, як змеі. Беларуская назва «змеяхвосткі» з'яўляецца калькай з навуковай назвы афіуры (ад грэч. Ὄφις — змяя, οὐρά — хвост).

Афіуры

Афіура, якая прычапілася да губкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophiuroidea Gray, 1840


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  157325
NCBI  7618
EOL  2036
FW  31508

Самы разнастайны клас ігласкурых — каля 2 тыс. відаў, большасць з якіх — насельнікі трапічных вод. Вядомыя ў выкапнёвым стане з ранняга ардовіка.

Два сучасныя атрады:

  • Ophiurida — з простымі, неразгалінаванымі промнямі,
  • Euryalida — з простымі або разгалінаванымі промнямі.