Знаменка (Смаленскі раён)

Знаменка (руск.: Знаменка) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 22 жыхары (2007).

Вёска
Знаменка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214518
Код АКАТП
Знаменка на карце Расіі ±
Знаменка (Смаленскі раён) (Расія)
Знаменка (Смаленскі раён)
Знаменка (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Знаменка (Смаленскі раён)

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 7 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска, за 3 км на ўсход ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Нагаць. За 3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Тычыніна на лініі Смаленск — Рослаўль.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Славутасці правіць

Руіны царквы Іконы Божае Маці «Знак», 1792 г.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны Архівавана 27 жніўня 2016. // Энцыклапедыя Смаленскай вобласці.