Значэнне
Значэнне — асацыятыўная сувязь паміж знакам і прадметам пазначэння. Вывучаецца семіётыкай, асабліва ў рамках семантыкі (у адрозненне ад раздзелаў, прысвечаных пытанням адносін паміж знакамі і складнікаў праблемнай вобласці сінтаксісу).
У матэматыцы ўжываецца як сінонім велічыні або для пазначэння выніку (напрыклад, значэнне функцыі).