Знішчэнне львоўскіх вязняў у чэрвені-ліпені 1941 года

Знішчэнне львоўскіх вязняў у чэрвені-ліпені 1941 года — масавыя расстрэлы органамі НКУС палітычных вязняў у турмах Львова і Золачава на працягу канца чэрвеня — пачатку ліпеня 1941 года.

Перадгісторыя правіць

 
Двор турмы на Лонцкага

Станам на 22 чэрвеня 1941 года, калі Германія здзейсніла напад на СССР, у турмах Львоўскай вобласці было 5424 зняволеных. Яны утрымліваліся у трох турмах Львова:

Калі львоўскія турмы сталі перапоўненыя (напрыклад, у турме на Лонцкага пры ліміце 1500 чалавек знаходзілася 3638 зняволеных), частку зняволеных адправілі ў г. Золачаў, дзе яны ўтрымліваліся ў мясцовым замку.

Большасць з гэтых людзей абвінавачвалася па артыкуле 54 Крымінальнага кодэкса СССР — контррэвалюцыйная дзейнасць.

23 чэрвеня 1941 наркам дзяржаўнай бяспекі Усевалад Мяркулаў выдаў загад № 2445/М, у якім гаварылася аб тэрміновым ўліку ўсіх зняволеных у турмах і падзелу на тых, хто падлягае дэпартацыі ў канцлагеры ГУЛагу, і тых, каго неабходна расстраляць.