Зомбі

містычны персанаж

Зомбі (англ.: zombie, гаіц. крэольск.: zonbi) — містычны архетыпічны персанаж сучаснай масавай культуры. Пад зомбі разумеецца ажыўлены труп. Хоць вытокі вобраза зомбі ўзыходзяць, верагодна, да культаў вуду, усё ж архетып персанажа ў творах сучаснай культуры пераасэнсаваны ў працах амерыканскага рэжысёра Джорджа Рамэра. Яго фільм «Ноч жывых мерцвякоў» 1968 года з часам пачаў лічыцца класічным фільмам жахаў.

Група акцёраў у вобразе зомбі на здымках фільма «Мясны рынак 3»

У шэрагу мастацкіх фільмаў пра зомбі і іншых выява бензапілы як прылады масавага забойства ў руках псіхічна неўраўнаважанага злачынца фігуруе як знак бязмежнай жорсткасці, вар’яцтва, разбурэння, непазбежнасці зла.

Апісанні зомбі адрозніваюцца ў розных жанрах. У фантастыцы зомбі — гэта заражаныя нейкай інфекцыяй (вірусам) жывыя людзі, якія цалкам страцілі кантроль над сабой, імкнуцца нападаць на іншых жывых істоті і забіваць іх, часам пажыраць трупы, пры гэтым інфекцыя можа перадавацца праз укусы. Дзеянні такіх зомбі хаатычныя, і яны не падпарадкоўваюцца нікому. Такія зомбі з тэлесерыяла «Хадзячыя мерцвякі» або кінафільма «Вайна светаў Z».

У творах фэнтэзі зомбі маюць некалькі іншую прыроду. Як правіла, гэта разнавіднасць нежыці, трупы, ажыўленыя з дапамогай асаблівага віду чорнай магіі — некрамантыі. Часта апісваюцца як марудлівыя бязвольныя істоты, якія выконваюць простыя загады свайго гаспадара, цёмнага вядзьмака ці ліча. Такі вобраз зомбі характэрны для шматлікіх відэагульняў фэнтэзі-жанру, такіх як The Elder Scrolls ці Heroes of Might and Magic, а таксама зомбіпадобных віхтоў з раманаў серыі «Песня Лёду і Агню» амерыканскага пісьменніка Джорджа Марціна.

З часам вобраз персанажа выйшаў далёка за рамкі фільмаў жахаў і фігуруе ў самых розных жанрах сучаснай культуры, аж да камедыйных. Так, напрыклад, шырокую папулярнасць атрымала відэагульня Plants vs. Zombies, у якой у гумарыстычным стылі абгульваецца супрацьстаянне ордам зомбі, якія імкнуцца дабрацца да гаспадара дома.

Паняцце таксама прыняло пераносны сэнс, ён можа азначаць замбіраванага жывога чалавека, які цалкам страціў кантроль над сабой і сваім целам або які падпарадкоўваецца нечым загадам. У пераносным сэнсе слова можа азначаць апантанага чалавека, які знаходзіцца пад моцным уплывам якіх-небудзь перакананняў, захапленняў ці дэструктыўнага культу.

Спасылкі правіць