Зорка Давіда
Зорка Давіда (іўр. מָגֵן דָּוִד — Маген Давід, «Шчыт Давіда», у ідышы вымаўляецца могендовід) — эмблема ў форме шасціканцовай зоркі (гексаграмы), у якой два роўнабаковыя трохвугольнікі накладзеныя адзін на другі: верхні — вяршыняй уверх, ніжні — вяршыняй уніз, утвораюць структуру з шасці роўнабаковых трохвугольнікаў, далучаных да бакоў шасцівугольніка.
Зорка Давіда намалявана на сцягу Дзяржавы Ізраіль і з'яўляецца адным з асноўных яго знакаў. Паводле легенды, гэты знак быў намаляваны на шчытах воінаў цара Давіда.
У старажытнасці
правіцьГексаграма — інтэрнацыянальны сімвал старажытнага паходжання. Ад пачатку гексаграма не з'яўлялася адмысловым сімвалам яўрэяў і іўдаізму. На Сярэднім і Блізкім Усходзе яна была сімвалам багіні Іштар. Пачынаючы з бронзавага веку гексаграма часта выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных і чарадзейных мэтах у шматлікіх народаў, якія знаходзіліся на вялікай адлегласці адзін ад аднаго. На Іберыйскім паўвостраве знойдзеныя выявы гексаграм датычных па часе да жалезнага веку. Трэба адзначыць, што пентаграма значна часцей выкарыстоўвалася ў якасці чарадзейнага сімвала. Тым не менш абедзве геяметрычныя фігуры мажліва знайсці на старонках шматлікіх сярэднявечных кніг па алхіміі і чараўніцтву.
Найбольш ранняя на Блізкім усходзе выява гексаграмы сустракаецца на яўрэйская пячатцы 7 ст. да н.э., якая належала Ісусу Бен Асаяху і знойдзеная ў Сідоне.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зорка Давіда
- King Solomon’s Seal. Israel Ministry of Foreign Affairs.
- The Flag and the Emblem. Israel Ministry of Foreign Affairs.
- אלבום מגן דוד. Рэсурс, прысвечаны інфармацыі пра Маген Давіда на іўрыце.
- Star of David. Рэсурс, прысвечаны інфармацыі пра Маген Давіда на англійскім.
- zeevveez’s photos. Вялікая галерэя выяў Маген Давіда.
- Дыскусія пра яўрэйскую сімволіку