Зубец (фартыфікацыя)
(Пасля перасылкі з Зубцы)
Зубец, мерлон (ад фр.: merlon — міжаконне) — вертыкальны выступ-завяршэнне муроў збудаванняў, пераважна старажытных і сярэдневечных. Звычайна мелі абарончае прызначэнне, і прыкрывалі звонку галерэю для абаронцаў. Маглі мець бойніцы. Ужываліся таксама як дэкарацыйныя дэталі будынкаў.[1]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Creneau.romain.png/220px-Creneau.romain.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Ghibellijnen.jpg/220px-Ghibellijnen.jpg)
Прамежак (лексіка 17 ст.) — баявы прарэз на зубцах і прагалы між імі, якія служылі як бойніцы верхняга бою.[1]. Вертыкальныя прарэзы, моцна і плаўна пашыраныя да верху («ластаўчыныя хвасты»), з'явіліся, як мяркуецца, за шырэйшым з'яўляннем агнястрэльнай зброі ў 14 ст., а архітэктурна звязаныя з гатычным стылем[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Всеобщая история архитектуры. Т.1, 1958. — 686 с.
- Всеобщая история архитектуры. Т.4. — Л.-М., 1966. — 693 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зубец (фартыфікацыя)