Зыра́нка (руск.: Зырянка; якуцк.: Зырянка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Верхнекалымскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчаны на левым беразе ракі Калыма пры упадзенні ў яе ракі Ясачная. Адлегласць да Якуцка: наземным шляхам 2440 км, паветраным 1255 км, водным 4282 км. Аэрапорт, рачная прыстань.

Пасёлак гарадскога тыпу
Зыранка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1937
Насельніцтва
  • 2 793 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Тэлефонны код
41155
Паштовыя індэксы
678770
Код АКАТП
Зыранка на карце Расіі ±
Зыранка (Расія)
Зыранка
Зыранка (Якуція)
Зыранка

Гісторыя правіць

Першыя звесткі аб наяўнасці каменнага вугалю ў басейне ракі Калымы прыводзяцца Іванам Чэрскім у 1891 годзе. Ён пісаў пра вугляносныя адклады ў вышнявіне ракі Зыранкі (левы прыток ракі Калымы) і яе прытоках да ручая Хара-Улах. У 1930-я гады узнік пасёлак Зыранка для распрацовак радовішчаў каменнага вугалю. У пасёлку знаходзілася ўпраўленне Зыранлагу (Дальбуд). З 1940 года — рабочы пасёлак. У гонар Івана Чэрскага ў пасёлку названая вуліца.

Насельніцтва правіць

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.