Зэльман Маркавіч Гамзэ

Зэльман Маркавіч Гамзэ (руск.: Гамзе Зельман Маркович; 30 красавіка 1907, Смаргонь — 23 кастрычніка 1965) — савецкі вучоны ў галіне гідраэнэргетыкі.

Зэльман Маркавіч Гамзэ
Дата нараджэння 30 красавіка 1907(1907-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1965(1965-10-23) (58 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, інжынер, тэхнік
Навуковая сфера машынабудаванне[1], будаўніцтва[d][1] і water turbine[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія

Біяграфія правіць

Скончыў Харкаўскі тэхналагічны інстытут (1931). Пасля заканчэння інстытута размеркаваны на Ленінградскі Металічны завод імя І. В. Сталіна. З 1931 па 1963 працаваў канструктарам, старшым канструктарам, кіраўніком тэхналагічнай групы канструктарскага аддзела гідратурбін. Кіраваў распрацоўкай тэхналагічнай часткі праектаў розных буйных гідратурбін, у тым ліку найбуйнейшых у свеце ў той час, адзінкавай магутнасцю 55 МВт для Рыбінскай і Угліцкай гідраэлектрастанцый (1939). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у канструктарскім аддзеле завода, эвакуяванага ў г. В. Салда Свярдлоўскай вобласці (1941—1944). У 1950-я гг. кіраваў распрацоўкай тэхналагічнай часткі праектаў магутных турбін, у прыватнасці — турбін Волжскага каскаду гідраэлектрастанцый: Волжскай імя У. І. Леніна і імя ХХII з’езда КПСС адзінкавай магутнасцю 126 МВт. Мадэлі гэтых турбін былі ўдастоены Гран Пры на Міжнароднай выставе ў Брусэлі (1958).

Адначасова займаўся выкладчыцкай дзейнасцю: ва втузе чытаў курсы «Тэорыя механізмаў і машын» і «Допускі і тэхнічныя вымярэння» (1931—1941); у 1930-я гады і з 1947 г. выкладаў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце імя М. І. Калініна. З 1963 г. прафесар кафедры турбабудаўніцтва втуза.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар артыкулаў у тэхнічных часопісах і зборніках ЛМЗ, сааўтар кнігі «Тэхналогія вытворчасці буйных гідратурбін» (1950).

Узнагароды правіць

Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені (1946) за распрацоўку канструкцый і тэхналогіі вытворчасцей гідратурбін Угліцкай і Рыбінскай гідрастанцый. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1959) за стварэнне паваротна-лопастной гідратурбіны для Волжскай ГЭС імя У. І. Леніна.


Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 19 студзеня 2023.

Спасылкі правіць