Зямля Вільчака

востраў

Зямля Ві́льчака (руск.: Земля Ви́льчека[1]) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, у складзе архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Руская Арктыка»[2].

Зямля Вільчака
руск. Земля Вильчека
Характарыстыкі
Плошча2 000 км²
Найвышэйшы пункт606 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
80°35′00″ пн. ш. 60°30′00″ у. д.HGЯO
АрхіпелагЗямля Франца-Іосіфа
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Суб’ект РФАрхангельская вобласць
Зямля Вільчака (Расія)
Зямля Вільчака
Зямля Вільчака
Зямля Вільчака (Архангельская вобласць)
Зямля Вільчака
Зямля Вільчака
Map

Зямля Вільчака знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага і з’яўляецца другім па велічыні востравам у яго складзе. Ад бліжэйшых астравоў аддзелены Аўстрыйскім пралівам і пралівам Моргана. Плошча вострава каля 2000 км². Рэльеф пласкагорны. Вышыні да 606 м. Амаль уся паверхня вострава ўкрытая ледавіком. Клімат суровы, арктычны. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае -12 °C.

Востраў адкрыты ў 1873 годзе экспедыцыяй Карла Вайпрэхта і Юліуса Паера і названы ў гонар яе спонсара Ганса Вільчака.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 221. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. Постановление Правительства Российской Федерации от 25 августа 2016 г. № 840 О расширении территории национального парка «Русская Арктика» (руск.)

Літаратура правіць

  • Вильчека Земля // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 221. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць