Зянон Козел-Паклеўскі

удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў

Зянон Каятан Леон Козел-Паклеўскі (польск.: Zenon Kajetan Leon Koziełł-Poklewski; 1843, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 20 верасня 1878, Карпуша, Ключэўска, Царства Польскае, цяпер Улашчоўскі павет, Свентакшыскае ваяводства, Польшча) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета.

Зянон Козел-Паклеўскі
Герб «Козел»
Герб «Козел»
Нараджэнне 1843
Смерць 20 верасня 1878(1878-09-20)
Род Козел-Паклеўскія[d]
Бацька Ян Козел-Паклеўскі[d]
Маці Юзэфа Толенсдорф[d]
Веравызнанне каталік
Бітвы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Сын Яна Напалеона Козел-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф. Нарадзіўся ў 1843 годзе ў маёнтку Сэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць)

У час паўстання 1863—1864 гадоў быў трапіў у палон, пасля чаго быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сібір[1]. Служыў у арэнбургскім лінейным батальёне, неўзабаве быў амніставаны і пасля вызвалення пасяліўся на тэрыторыі Царства Польскага.

Памёр 20 верасня 1878 года ў Карпушы (цяпер Улашчоўскі павет Свентакшыскага ваяводства).

Сям’я

правіць

У шлюбе з Гэленай Антаніна Марыяна з Чапліцкіх герба «Любіч» (1849—1912) меў дзяцей:

  • Гэлена Козел-Паклеўская (1873—1873),
  • Зянон Ян Канты Козел-Паклеўскі (1875—1955),
  • Міхал Козел-Паклеўскі (1877—1920),
  • Марыя Козел-Паклеўская,
  • Ян Козел-Паклеўскі (?-1914)

Зноскі

правіць
  1. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.

Літаратура

правіць
  • Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.