Зінаіда Васілеўна Бандарэнка
Зінаіда Васілеўна Бандарэнка (17 лютага 1937, Машанакі, Магілёўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Ганаровы хімік СССР (1976)[1].
Зінаіда Васілеўна Бандарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лютага 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьЗ 1955 года прадзільніца, з 1975 апаратчыца фармавання хімічнага валакна прадзільнага цэха завода штучнага валакна імя Куйбышава магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» імя Леніна. Член ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1976—1981 гг[1].