Зіновій Барысавіч Песін

расійскі рэвалюцыянер

Зіновій Барысавіч Песін (падпольная мянушка Зоя; 2-я палова XIX ст., Горкі, Магілёўская губерня — 28 сакавіка 1919) — рэвалюцыянер, бальшавік, удзельнік усталявання савецкай улады ў Беларусі[1].

Зіновій Барысавіч Песін
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння не раней за 1850 і не пазней за 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1919(1919-03-28)
Месца смерці

Біяграфія правіць

Бацька — Барыс Песін, грузавы балагол (рамізнік).

Працаваў сталяром. У 1917 годзе адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай фракцыі Гомельскага гарадскога прафсаюза столяраў, начальнік атрада па барацьбе са спекуляцыяй, начальнік загараджальнага атрада[1].

Падчас грамадзянскай вайны ў перыяд акупацыі Гомеля кайзераўскімі войскамі член падпольнага камітэта Палескай губернскай арганізацыі РКП(б), член падпольнай баявой дружыны[1]. У 1918 годзе ў доме З. Б. Песіна была падпольная кватэра.

У 1919 годзе загінуў падчас Стракапытаўскага паўстання[2] ў Гомелі.

31 сакавіка 1919 года 25 ахвяр Стракапытаўскага паўстання, сярод іх і Зіновія Песіна, пахавалі ў брацкай магіле.

Памяць правіць

 
Мемарыяльная пліта на магіле камунараў-чэкістаў у скверы імя Ф. Э. Дзяржынскага.

У 1949 годзе на брацкай магіле камунараў усталяваны помнік — мемарыяльная пліта.

Імем Зіновія Песіна ў Гомелі названа вуліца Песіна[3].

Зноскі

  1. а б в Гомельпедия. Электронны энцыклапедычны даведнік Гомеля
  2. Г. Лялевіч. Стракапытаўщына: старонка з гісторыі контр-рэвалюцыйных выступленняў у гады грамадзянскай вайны. — М.-П .: Госиздат, 1923. — 64 с.
  3. Сяргей Вяршынін. Гісторыя незвычайнай і таямнічай вуліцы Песіна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 12 верасня 2020.

Літаратура правіць