Зіновій Барысавіч Песін
Зіновій Барысавіч Песін (падпольная мянушка Зоя; 2-я палова XIX ст., Горкі, Магілёўская губерня — 28 сакавіка 1919) — рэвалюцыянер, бальшавік, удзельнік усталявання савецкай улады ў Беларусі[1].
Зіновій Барысавіч Песін | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | не раней за 1850 і не пазней за 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1919 |
Месца смерці |
Біяграфія
правіцьБацька — Барыс Песін, грузавы балагол (рамізнік).
Працаваў сталяром. У 1917 годзе адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай фракцыі Гомельскага гарадскога прафсаюза столяраў, начальнік атрада па барацьбе са спекуляцыяй, начальнік загараджальнага атрада[1].
Падчас грамадзянскай вайны ў перыяд акупацыі Гомеля кайзераўскімі войскамі член падпольнага камітэта Палескай губернскай арганізацыі РКП(б), член падпольнай баявой дружыны[1]. У 1918 годзе ў доме З. Б. Песіна была падпольная кватэра.
У 1919 годзе загінуў падчас Стракапытаўскага паўстання[2] ў Гомелі.
31 сакавіка 1919 года 25 ахвяр Стракапытаўскага паўстання, сярод іх і Зіновія Песіна, пахавалі ў брацкай магіле.
Памяць
правіцьУ 1949 годзе на брацкай магіле камунараў усталяваны помнік — мемарыяльная пліта.
Імем Зіновія Песіна ў Гомелі названа вуліца Песіна[3].
Зноскі
- ↑ а б в Гомельпедия. Электронны энцыклапедычны даведнік Гомеля
- ↑ Г. Лялевіч. Стракапытаўщына: старонка з гісторыі контр-рэвалюцыйных выступленняў у гады грамадзянскай вайны. — М.-П .: Госиздат, 1923. — 64 с.
- ↑ Сяргей Вяршынін. Гісторыя незвычайнай і таямнічай вуліцы Песіна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 12 верасня 2020.
Літаратура
правіць- Гомель. Энциклопедический справочник / Под ред. И. П. Шемякина. — 1991.