Йылдыз (гатэль)
Йылдыз (туркм.: Ýyldyz літаральна «Зорка») — гатэль у Ашгабаце, сталіцы Туркменістана. Будынак стаіць у перадгор’ях Капетдага, злучаны з горадам сучаснай шашой. Вышыня 107 метраў, з’яўляецца самым высокім гатэлем у Туркменістане. Будаўніцтва гатэля пачалося ў 2011 годзе па замове Упраўлення Справамі Апарату Прэзідэнта Туркменістана, для наведвальнікаў ён адкрыўся 15 кастрычніка 2013 года. Гатэль быў пабудаваны ў выглядзе дыямента кропляпадобнай формы французскай кампаніяй Bougues[1][2].
Йылдыз Зорка | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Ашгабат, Туркменістан |
Будаўніцтва | 2011—2013 |
Прызначэнне | Гатэль, рэстаран |
Адкрыццё | 15 кастрычніка 2013 |
Вышыня па шпілі | 107 м |
Колькасць паверхаў | 24 |
Архітэктар | Bouygues |
Сайт | yyldyzhotel.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне правіць
Агульная плошча гатэля — 50620 м², разам з прылеглай тэрыторыяй — амаль 85 000 м². Будынак мае вышыню 107 метраў, 24 паверхі. Збудаванне валодае высокай ступенню сейсмаўстойлівасці. У гатэлі 155 нумароў, у тым ліку прэзідэнцкія нумары, люкс і стандартныя нумары. Інфармацыя пра тое, колькі сродкаў было выдаткавана на будаўніцтва гатэля, не выдаецца[3].
Адзін з рэстаранаў гатэля на 600 месцаў, знаходзіцца на 18 паверсе, і з яго адкрываецца панарамны від на горад Ашгабад. На першым паверсе размешчана банкетная зала на 1000 месцаў.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Афіцыйны сайт Архівавана 13 верасня 2014.
- Відэа гатэля «Йылдыз»