Кабіна Гара
Ка́біна Гара́[2] (трансліт.: Kabina Hara, руск.: Кабина Гора) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Вёска
Кабіна Гара
|
Геалогія
правіцьКаля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца Кабінагорскае радовішча даламіту. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка.
Гісторыя
правіцьУ пачатку XX стагоддзя тут быў нісхадзімы (непраходны) лес, які высеклі купцы. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на гэтым месцы сталі будавацца пасёлкі. Першы пасёлак называлі Пралетарыя, другі — Крамянскі, а трэці — Руднянскі. Вакол вёскі Кабіна Гара былі гравійныя ўзгоркі. Паводле падання, калі была тут пушча, то на горцы стаяла нібыта вартоўня, у якой жыў нехта Кабін[3].
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы працуюць магазін і сельскі клуб[1].
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пралета́рыя
- ↑ а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.569
Спасылкі
правіць- Фота Архівавана 13 кастрычніка 2016.