Кабінет міністраў СССР

урад Савецкага Саюза ў 1990—1991 гадах
(Пасля перасылкі з Кабінет Міністраў СССР)

Кабінет міністраў СССР — урад Савецкага Саюза ў 1990—1991 гадах.

ГісторыяПравіць

Кабінет міністраў СССР быў створаны 26 снежня 1990 года шляхам пераўтварэння Савета міністраў СССР. У адрозненне ад свайго папярэдніка, Кабінет міністраў не з’яўляўся вышэйшым органам СССР, паколькі падпарадкоўваўся напрамую Прэзідэнту краіны, а не Вярхоўнаму Савету СССР. Разам з тым, захаваўся ранейшы парадак зацвярджэння структуры ўрада і прызначэння яго членаў, згодна з якім гэтыя дзеянні ажыццяўляліся Вярхоўным Саветам па прапанове Прэзідэнта СССР.

22 жніўня 1991 года ў сувязі з удзелам прэм’ер-міністра СССР В. С. Паўлава ў дзейнасці ГКЧП, прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выдаў указ аб адстаўцы Паўлава i ўнёс яго разгляд сесіі Вярхоўнага Савета СССР[1].

24 жніўня 1991 года ў сувязі з удзелам іншых членаў Кабінета міністраў СССР у дзейнасці ГКЧП Савет міністраў РСФСР прапанаваў Прэзідэнту СССР М. С. Гарбачову расфармаваць саюзны ўрад і абвясціў, што ўскладае на сябе кіраўніцтва міністэрствамі і ведамствамі СССР, падведамнымі ім аб’яднаннямі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі РСФСР. Службовым асобам міністэрстваў і ведамстваў СССР было паказана кіравацца ў сваёй дзейнасці рашэннямі Савета міністраў РСФСР і ўказаннямі ўпаўнаважаных членаў Урада РСФСР[2].

У гэты ж дзень Прэзідэнт СССР паставіў перад Вярхоўным Саветам СССР пытанне аб даверы Кабінету і стварыў Камітэт па аператыўным кіраванні народнай гаспадаркай СССР[3]. 28 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў адстаўку Паўлава[4], што цягнула за сабой адстаўку Кабінета міністраў згодна з часткай 2 артыкула 13 Закона «Аб Кабінеце Міністраў СССР»[5], а затым зацвердзіў стварэнне ня прадугледжанага Канстытуцыяй СССР Камітэта па аператыўным кіраванні народнай гаспадаркай і паклаў на яго функцыі ўрада СССР надалей да фармаванні новага складу Кабінета міністраў[6].

Да моманту адстаўкі Кабінета міністраў яго фармаванне не было скончана: кіраўнікі некаторых цэнтральных органаў кіравання ранейшага Савета міністраў СССР працягвалі выконваць свае абавязкі і не былі пераназначаны ў якасці членаў Кабінета міністраў, уключаючы міністра авіяцыйнай прамысловасці А. С. Сысцова, міністра знешніх эканамічных сувязяў К. Ф. Катушава і старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па народнай адукацыі Г. А. Ягодзіна. Зусім не прызначаўся старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па нацыянальных пытаннях.

Пасля адстаўкі Кабінета міністраў СССР новы склад Кабінета сфарміраваны ня быў (за выключэннем сілавых міністраў, якія былі зацверджаны Вярхоўным Саветам СССР 29 жніўня, на наступны дзень пасля адстаўкі ўрада). Замест яго 5 верасня 1991 года быў заснаваны Міжрэспубліканскай эканамічны камітэт СССР — орган дзяржаўнага кіравання, які ўтвараўся на парытэтных пачатках саюзнымі рэспублікамі для каардынацыі кіравання народнай гаспадаркай і ўзгодненага правядзення эканамічных рэформаў і сацыяльнай палітыкі[7]. Ён праіснаваў 2 месяцы (14 лістапада рэарганізаваны ў орган Эканамічнай супольнасці[8][9][10]). Кабінет міністраў СССР фактычна быў скасаваны, але адпаведныя папраўкі ў Канстытуцыю СССР ўнесены не былі. Больш за тое, да прыняцця дэкларацыі аб спыненні існавання СССР 26 снежня 1991 года працягвалі працаваць тры сілавыя міністры — члена Кабінета міністраў СССР.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Указ Президента СССР от 22.08.1991 № УП-2443 (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 16 жніўня 2016.
  2. Постановление Совета Министров РСФСР от 24 августа 1991 г. № 439 «О Кабинете Министров СССР»
  3. Указ Президента СССР от 24 августа 1991 г. № УП-2461 «О Кабинете Министров СССР»
  4. Постановление Верховного Совета СССР от 28 августа 1991 г. N 2366-I« Об освобождении Павлова В.С. от обязанностей Премьер-министра СССР»
  5. Закон СССР от 20 марта 1991 года № 2033-1 «О Кабинете Министров СССР»
  6. Постановление Верховного Совета СССР от 28 августа 1991 г. № 2367-I «О недоверии Кабинету Министров СССР»
  7. Закон СССР от 5 сентября 1991 года № 2392-I «Об органах государственной власти и управления Союза ССР в переходный период»
  8. Договор об экономическом сообществе // «Правительственный вестник», М.: 1991, октябрь, №42, с.1-3.
  9. Ъ-Власть - Совещание республиканских правительств
  10. Биография: Силаев Иван Степанович — Правители России и Советского Союза