Кавалевічы (археалагічныя помнікі)
Кавалевічы — археалагічныя помнікі : гарадзішча і 2 могільнікі V стагоддзе да н.э. - V стагоддзе н.э. каля в. Кавалевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Кавалевічы | |
---|---|
Краіна |
Гарадзішча
правіцьАпісанне
правіцьЗа 2 км на поўнач ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Маяк, або Гарадзішча, за 0,5 км ад левага берага р. Кавалёўка, на гары. Пляцоўка амаль круглая. памерам 40 х 50 м. З усходу, паўднёвага і паўночнага ўсходу па краі прасочаны вал вышынёй да 2,5 м. шырынёй у аснове 4-5 м. Схілы стромкія, у выглядзе тэрас (шэрыня 6-8 м), размешчаны на 10-15 м ніжэй за пляцоўку. Па-за ёй знаходзіцца роў глыбінёй 2-4 м і вал вышынёй 1,5-2 м, шырынёй 4-5 м. Уваход на гарадзішча(шырынёй 2-2,5 м) прасочаны з усходняга боку. Пляцоўка парасла хмызняком, моцна пашкоджана ў час вайны, а таксама ямамі. Культурны пласт больш за 0,6 м.
Даследаванні
правіцьВядома з 1883 г. Абследавала ў 1985 г. Т.С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.
Могільнік - 1
правіцьАпісанне
правіцьМясцовая назвы - Капцы, Даўня магілы. За 1,3 км на поўнач ад вёскі, на ўскрайку лесу, злева ад дарогі, ав ўрочышчы Маяк. 7 насыпаў вышынёй 0,9 - 2 м, дыяметрам 6-10 м. Курганы параслі лесам.
Даследаванні
правіцьВыявіў у 1967 г. А.Р. Мітрафанаў, абследавала ў 1985 г. Т.С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.
Могільнік - 2
правіцьАпісанне
правіцьЗа 0,8 км на поўнач ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі, ва ўрочышчы Маяк, за 0,6 км ад могільніка-1. Два насыпы вышынёй 1 і 1,5 м, дыяметрам 6 і 12 м.
Даследаванні
правіцьВыявіла і абследавала ў 1985 г. Т.С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.
Курган - 1
правіцьАпісанне
правіцьЗа 0,2 км ад гарадзішча, злева ад лясной дарогі, ва ўрочышчы Маяк. Насып прадаўгаваты, памерам 8 х 3 м, вышынёй 1,4 м, у цэнтры пашкоджаны ямамі.
Даследаванні
правіцьВыявіла ў 1985 г. Т.С. Бубенька.
Курган - 2
правіцьАпісанне
правіцьЗа 1 км на поўнач ад вёскі, на ўскрайку леса, пры дарозе ўздоўж поля. Вышыня 1,7 м, дыяметрам 10 м.
Даследаванні
правіцьВыявіла ў 1985 г. Т.С. Бубенька.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9