Кагатная гніль каранёў

Кагатная гніль[1] — захворванне карняплодаў  (руск.) (буракі, морква), якая выяўляецца ў з’яўленні белай або шаравата-попельнай цвілі, выкліканай грыбом Botrytis cinerea у комплексе з іншымі мікраарганізмамі. Кагатная гніль звычайна ўзнікае пры масавым захоўванні караняплодаў у кагатах (накрытых наземных кучах), капцах, склепах. Хутчэй паражаюцца пашкоджаныя, а таксама звялыя карняплоды.

Кагат буракоў

У развіцці хваробы могуць прымаць удзел грыбкі, спадарожныя Botrytis cinerea:

  • з роду Verticellum;
  • Fusarium culmorum — пры паразе гэтым грыбом карняплоды цукровых буракоў страчваюць цукрыстасць і становяцца зусім непрыдатнымі для перапрацоўкі;
  • Phoma rostrupii — узбуджальнік фамознай гнілі морквы
  • Phoma betae — узбуджальнік фамознай гнілі буракоў

Папераджальныя меры барацьбы правіць

  • дэзінфекцыя месцаў захоўвання;
  • адбор пашкоджаных карняплодаў і хуткая іх перапрацоўка;
  • абарона ад завядання і іншыя

Зноскі

  1. Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць