Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт

Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт (тат. Казан мілі тикшеренү тэхналогія універсітэты, Qazan ilkülәm tikşerenü texnologiə universitetı) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Казань.

Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт
(КНДТУ)
Міжнародная назва Kazan National Research Technological University (KNRTU)
Заснаваны 1890
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Казань
Сайт knitu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Гісторыя КНДТУ вядзе свой пачатак з Казанскага злучанага прамысловага вучылішча, адкрытага ў 1890 годзе. У 1919 годзе Казанскае прамысловае вучылішча было пераўтворана ў Казанскі політэхнічны інстытут. 13 мая 1930 года на базе хімічнага факультэта Казанскага політэхнічнага інстытута і хімічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага універсітэта быў створаны Казанскі хімічны інстытут, які з 23 чэрвеня 1930 года стаў называцца Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам імя А. М. Бутлерава, а з 23 красавіка 1935 года па снежань 1992 — Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам імя С. М. Кірава (КХТІ).

У 1992 годзе КХТІ быў перайменаваны ў Казанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (КДТУ). У 2010 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

Рэйтынгі

правіць

У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА», ўключыла ВНУ ў спіс лепшых вышэйшых навучальных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе яму быў прысвоены рэйтынгавы клас «Е».[1]

Зноскі

Спасылкі

правіць