Казлоўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
Казло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Казлоўка.
Казлоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Казлоўка |
Дата ўтварэння | 24 верасня 1926 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 2 244 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР падчас скасавання Парыцкага сельсавета. Цэнтр — мястэчка Парычы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Казлоўка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Парыцкага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад Краснаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)[1]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Парыцкага пассавета[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2244 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].
Склад
правіцьКазлоўскі сельсавет уключаў 14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.