Казімір Валадковіч
Казімір Валадковіч (Валадкевіч) (каля 1621 — 5 жніўня 1662) — дзеяч каталіцкай царквы.
Казімір Валадковіч | |
---|---|
Нараджэнне | XVII стагоддзе |
Смерць | 5 жніўня 1662 |
Род | Валадковічы |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Паходзіў з віцебскага баярскага роду Валадковічаў. У 1637 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1655—1659 місіянер у войску Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар паэмы «Вотыўная ода Каралеве нябеснай Ліпскай» («Ode votiva Reginae caelorum Lindensi») (Кракаў, 1661) у гонар абраза Маці Божай у Святой Ліпцы.